ŚPIS UŁASNYCH PIESIEŃ
ŽYVIE ŽYĆCIO
ЖЫВЕ ЖЫЦЬЦЁ (VIVA LA VIDA)
Калісьці сьвет быў маім, Ўздымаў я хвалі словам адным. Але цяпер я зусім адзін, Мяту вуліцы дзе хадзіў. Я рызыкаваў не на жарт, Бачыў страх у варожых вачах, Слухаў як сьпявае народ: "Стары кароль наш памёр, жыве кароль!" Хвіліну трымаў ключы. Раптам мяне замкнулі ўнутры І я зьведаў, што палац стаяў На калёнах якія ніхто не трымаў. Я чую званы Ерусаліма Чую хор кавалерыі Рыма. Будзь люстэрка мне меч і шчыт - Мае дапаможцы на землях чужых. Не магу патлумачыць вам, Быў час, калі не чуваў я словаў шчырых Нідзе зусім - Тады, калі сьвет быў маім. Калісьці вецер сьцюдзёны й злы Дзьмуў на дзьверы, каб даць мне ўвайсьці. Шкло разьбіта, барабанны бой. Ніхто паверыць ня мог, што стала са мной. Паўстанцы чакаюць, калі Мяне схаваюць у нетры зямлі Як марыянэтка перад агнём. О, хто захоча стаць каралём? Я чую званы Ерусаліма, Чую хор кавалерыі Рыма. Будзь люстэрка мне меч і шчыт - Мае дапаможцы на землях чужых. Не магу патлумачыць я, Сьвяты Пётр не ўзгадае маё імя. Словаў шчырых зусім Не было, калі сьвет быў маім.