ŚPIS UŁASNYCH PIESIEŃ

LUDZI NAD CHVALAMI

ЛЮДЗІ НАД ХВАЛЯМІ

Мы, нібы ў цемры камяні,– Губляем шчасьце. Куды сыходзяць прамяні Зь цяплом у хаце? Колькі трэба чакаць яшчэ Сустрэчы з сонцам? Колькі будзе там вачэй І пераможцаў? Прыпеў: Людзі над хвалямі лётаюць, як журавы, Шукаюць праўду. Там у далі таямнічасьць цудоўнай мяжы. Нас цягне прагна. Мы, нібы ў буры караблі, – Шукаем выйсьце. Мы жорсткія хмары сыны Спрабуем плысьці Колькі трэба крочыць яшчэ Да сьцежак праўды? Колькі будзе самотных начэй І дзён бяз варты? Прыпеў.